2008-01-21 13:34:00

Экумэнічная малітва ў мінскай архікатэдры


Падчас тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў 24 студзеня 2008 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца Экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.


У 18.30 у галоўным касцёле Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе цэлебравацца св. Імшы за адзінства хрысціянаў, пасля заканчэння якой у 19.30 адбудзецца Экуменічная малітва. Парадак набажэнства наступны: малітва да Духа Святога, Літургія слова, прамовы, малітва падзякі, малітва просьбаў, знак супакою, вызнанне веры, «Ойча наш», супольная малітва, благаслаўленне.


Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.