2008-01-21 13:29:16

Айцец Адольфо Ніколяс: новы Гэнэрал Закону Езуітаў



Як мы інфармавалі ў нашай суботняй праграме айцы езуіты маюць новага гэнэрала. Стаў ім 72-х гадовы айцец Адольфо Ніколяс. 29-ы наступнік Сьвятога Ігната Лоёлі ёсьць Гішпанам ды дагэтуль быў членам японскае правінцыі Закону Езуітаў. Дагэтуль кіраваў цэлаю Канфэрэнцыяю Правінцыялаў Усходняе Азіі ды Акеаніі. Ёсьць доктарам тэалогіі, якую вывучаў ў Токіё і на Папскім Грэгарыянскім Унівэрсытэце.
Новы Гэнэрал, хаця эўрапеец, практычна цэлае сваё законнае жыцьцё правёў ва Усходняй Азіі, перад усім у Японіі. Паходзіць з таго рэгіёну сьвету, ў якім Таварыства Ісуса вельмі моцна разьвіваецца. У такіх правінцыях як Карэя, В”етнам, Інданэзыя і Філіпіны ёсьць многа пакліканьняў. Хаця новы гэнэрал мае 72-а гады, але відаць, што мае таксама многа сілаў, духоўных і фізычных, , каб на працягу найбліжэйшых гадоў пасьпяхова і пладавіта кіраваць законам- сказаў Ватыканскаму Рады айцец Ковальчык, польскм езуіт. Дадаў яшчэ, што езуіты маюць добрыя праграмы на будучыню, ведаюць што рабіць але патрэба ім духоўнага стымула, каб сапраўды ісьці за Госпадам Ісусам. Думаю, сказаў айцец Ковальчык, што айцец Адольфо Ніколяс дасьць нам гэты духоўны стымул, які нам так вельмі патрэбны.








All the contents on this site are copyrighted ©.