2008-01-19 11:33:02

Пісьмо Папы Бэнэдыкта 16 да айцоў езуітаў.


У пятніцу 18-га студзеня Сьвяцейшы Айцец накіраваў спэцыяльнае пісьмо да айца Пэтэра Ганса Кольвэнбаха, дагэтуляшняга Гэнэрала Закону Езуітаў. Папа падзякаваў айцу Кольвэнбаху за разважлівае кіраваньне законам на працягу нялёгкага 25-ці гадовага пэрыяду. Запэўніў аб сваёй ўдзячнасьці за ўклад езуітаў у розных галінах апостальства. Падзякаваў таксама за кампетэнтную дапамогу з іх боку, якой ён зазнаў асабіста як Прэфэкт Кангрэгацыі Навукі Веры.
Бэнэдыкт 16 далей падкрэсьліў у сваім пісьме, што Касьцёл вельмі моцна разлічвае на Закон Езуітаў у тым, што зьяўляецца яго асабліваю адказнасьцю на ніве тэалогіі, духоўнасьці і місіі. Спасылаючыся да чацьвёртае прысягі Айцоў Езуітаў: менавіта шлюбу паслухмянасьці Папе Рымскаму, Сьвяцейшы Айцец заавхвоціў айцоў езуітаў да вернасьці каталіцкаму навучаньню. Пералічыў тут такія галіны як: Хрыстос і рэлігіі, тэалогія вызваленьня, сэксуальная маральнасьць, неразрыўнасьць шлюбнага саюзу.








All the contents on this site are copyrighted ©.