2008-01-18 13:40:55

З Апостальскай Адгортацыі "Sacramentum Caritatis"- працяг


ЧАСТКА ДРУГАЯ

 
ЭЎХАРЫСТЫЯ, ЦЭЛЕБРАВАНАЯ ТАЯМНІЦА

 ÇСапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба,
але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з небаÈ (Ян 6, 32)

 
Lex orandi і lex credendi

 
34. Сінод Біскупаў шмат разважаў над унутранымі адносінамі паміж эўхарыстычнай верай і цэлебрацыяй, ясна раскрываючы сувязь паміж lex orandi і lex credendi, і падкрэсліваючы першынство літургічнага дзеяння. Неабходна разумець Эўхарыстыю як таямніцу веры, якая аўтэнтычна цэлебруецца з яснай свядомасцю, што Çintellectus fidei заўсёды ёсць першапачатковым у адносінах да літургічнага дзеяння КасцёлаÈ105. У гэтай сферы тэалагічнае разважанне не можа абмінуць сакрамэнтальны парадак, устаноўлены самім Хрыстом. З іншага боку літургічнае дзеянне не можа разглядацца агульна, не зважаючы на таямніцу веры. Крыніцай нашай веры і эўхарыстычнай літургіі сапраўды з’яўляецца адна і тая ж надзея: дар, які Хрыстус зрабіў з сябе самога ў Пасхальнай таямніцы.

 
Прыгажосць і літургія

 
35. Сувязь паміж таямніцай, у якую вераць, і таямніцай, якую цэлебруюць, выяўляецца асабліва ў тэалагічнай і літургічнай каштоўнасці прыгажосці. Літургія, як зрэшты і хрысціянскае Аб’яўленне, мае ўнутраную сувязь з прыгажосцю: ёсць veritatis splendor, бляскам праўды. У літургіі ззяе Пасхальная таямніца, праз якую сам Хрыстус прыцягвае нас да сябе і кліча нас да камуніі. У Езусе, як звычайна казаў св. Бонавэнтура, мы сузіраем прыгажосць і ззянне вытокаў106. Гэты атрыбут, на які спасылаемся, не з’яўляецца толькі эстэтызмам, але спосабам, якім праўда пра Божую любоў у Хрысце дасягае нас, прываблівае і захапляе, схіляючы нас адарвацца ад нас саміх і такім чынам прыцягваючы нас да нашага сапраўднага паклікання: любові107. Ужо ў створаным свеце Бог дае распазнаць сябе праз прыгажосць і гармонію сусвету (пар. Мдр 13,5; Рым 1, 19-20). Затым у Старым Запавеце мы сустракаем шматлікія знакі бляску магутнасці Бога, якая праяўляе сваю хвалу праз цуды, учыненыя сярод выбранага народу (пар. Зых 14; 16,10; 24, 12-18; Ліч 14, 20-23). У Новым Запавеце канчаткова здзяйсняецца гэтая эпіфанія прыгажосці ў аб’яўленні Бога ў Езусе Хрысце108. Ён з’яўляецца поўным адлюстраваннем Божай хвалы. Ва ўсхваленні Сына ззяе і перадаецца хвала Айца (пар. Ян 1,14; 8, 54; 12, 28; 17, 1). Тым не менш гэтая прыгажосць не з’яўляецца простай гармоніяй формы; Çнайпрыгажэйшы з сыноў чалавечыхÈ (Пс 45 (44), 3) ёсць таксама таямнічым чынам тым, хто Çне меў ... ні хараства, ні прыгажосці, каб мы паглядзелі на яго; і не меў выгляду, каб прывабіць насÈ (Іс 53, 2). Езус Хрыстус паказвае як праўда любові можа перамяніць цёмную таямніцу смерці ў свет увасрасення. Тут ззянне хвалы Бога пераўзыходзіць усялякую ўнутраную прыгажосць сусвету. Сапраўднай прыгажосцю з’яўляецца любоў Бога, якая канчаткова аб’явілася нам ў Пасхальнай таямніцы.
Прыгажосць літургіі – гэта частка гэтай таямніцы; яна з’яўляецца найвышэйшым выразам хвалы Бога і ў пэўным сэнсе з’яўляецца на зямлі водблескам Неба. Успамін збаўчай ахвяры мае ў сабе рысы той прыгажосці Езуса, аб якой Пётр, Якуб і Ян далі нам сведчанне, калі Настаўнік на шляху ў Ерузалем перамяніўся перад імі (пар. Мк 9, 2). Таму прыгажосць не з’яўляецца дэкаратыўным фактарам літургічнага дзеяння; хутчэй яна з’яўляецца складовым элементам, паколькі ёсць атрыбутам самога Бога і Яго Аб’яўлення. Усё гэта павінна нас зрабіць свядомымі, як трэба клапаціцца, каб літургічнае дзеянне ззяла згодна сваёй уласнай натуры.

 
Эўхарыстычная цэлебрацыя – справа ÇChristus totusÈ

 
Christus totus in capite et in corpore

 
36. Унутраная прыгажосць літургіі заключана ў Хрысце, уваскрослым і праслаўленым у Духу Святым, які ўводзіць Касцёл у сваё дзеянне109. У гэтай перспектыве варта ўзгадаць словы св. Аўгустына, які апісвае гэтую дынаміку веры, уласцівую Эўхарыстыі. Вялікі святы з Гіпоны менавіта ў адносінах да эўхарыстычнай таямніцы падкрэслівае, як сам Хрыстус прыпадабняе нас да сябе: ÇГэты хлеб, што бачыце на алтары, асвячаны Божым словам і з’яўляецца Целам Хрыста. Келіх, ці дакладней тое, што ён утрымлівае, асвячанае Божым словам, – гэта Кроў Хрыста. У гэтых знаках Хрыстус Пан захацеў даць нам сваё Цела і сваю Кроў, якую праліў за нас дзеля адпушчэння грахоў. Калі вы прынялі іх добра, то вы самі з’яўляецеся тым, што прыняліÈ110. Таму Çне толькі сталі мы хрысціянамі, але сталі самім ХрыстомÈ111. Адгэтуль можам сузіраць таямнічае дзеянне Бога, якое выклікае глыбокае адзінства паміж намі і Панам Езусам: ÇНе можа Хрыстус быць галавой і не прысутнічаць ў целе, але Ён увесь ёсць галавой і целамÈ112.

 
Эўхарыстыя і ўваскрослы Хрыстус

 
37. Паколькі эўхарыстычная літургія ёсць па сутнасці actio Dei, якая далучае нас да Езуса з дапамогай Духа, то яе аснова не з’яўляецца ў веданні нашай волі і не можа падлягаць уздзеянню часовай моды. Бясспрэчным з’яўляецца сцвярджэнне св. Паўла: ÇНіхто не можа пакласці іншага падмурку, акрамя пакладзенага, якім ёсць Езус ХрыстусÈ (1 Кар 3, 11). І зноў Апостал народаў запэўнівае нас, што ў адносінах да Эўхарыстыі, ён не перадае нам сваё асабістае вучэнне, але тое, якое ў сваю чаргу атрымаў (пар. 1 Кар 11, 23). Цэлебрацыя Эўхарыстыі ўтрымлівае жывую Традыцыю. Касцёл цэлебруе эўхарыстычную Ахвяру ў паслухмянасці наказу Хрыста, пачынаючы ад сустрэчы з Уваскрослым і праліцця Духа Святога. З гэтай прычыны хрысціянская супольнасць з самага пачатку яднаецца для fractio panis у дзень Пана. Дзень, у які Хрыстус уваскрос з памерлых, нядзеля, з’яўляецца таксама першым днём тыдня, тым, у якім старадаўняя традыцыя бачыла пачатак стварэння. Дзень стварэння стаў сёння днём Çновага стварэнняÈ, днём нашага вызвалення, у які мы ўспамінаем Хрыста памерлага і ўваскрослага113.

 
Ars celebrandi

 
38. У сінадальных працах шмат разоў падкрэслівалася неабходнасць пераадолення кожнага магчымага падзелу паміж ars celebrandi, або мастацтва правільнага цэлебравання, і поўным удзелам усіх вернікаў, актыўным і плённым. Першае, што спрыяе ўдзелу Божага народу ў святым абрадзе – гэта яго адпаведная цэлебрацыя. Аrs celebrandi з’яўляецца найлепшай умовай для actuosa participatio114. Аrs celebrandi выплывае з вернай паслухмянасці літургічным нормам у іх паўнаце, таму што менавіта гэты спосаб цэлебрацыі забяспечвае на працягу двух тысяч год жыццё веры ўсіх вернікаў, якія пакліканы да ўдзелу ў цэлебрацыі як Божы народ, каралеўскае святарства, народ святы (пар. 1 П 2, 4-5. 9)115. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.