2008-01-18 13:44:41

Ватыканскі камэнтарый да "Дня Юдаізму"



Каталіцка-гэбрэйскі дыялог мае для хрысьціян асноўнае значэньне, таму што з огляду на нашыя карані мы патрабуем юдаізму”. Такое сьцверджаньне знаходзім у ватыканскай газэце “Л”Оссэрваторэ Романо” ад 17-га студзеня, якая зьмяшчае артыкул айца Гофмана, сакратара Камісіі да Рэлігійных Адносін з Юдаізмам. Публікацыя артыкулу ёсьць зьвязана з ушаноўваным у многіх мясцовых Касьцёлах 17-а студзеня Днём Юдаізму. Аўтар прыпамінае, што не прыпадкам Слова Божае сталася Целам у гэбрэйскім народзе ды падкрэсьлівае, што гэты факт мае вялікае значэньне для хрысьціячнскай тэалогіі і біблістыкі. “Калі хрысьціянам і гэбрэям удаецца супольна сьведчыць аб любові Бога да чалавецтва, маем да чыненьня з дзеяньнем Сьвятога Духа. Такім ёсьць менавіта сапраўдны, найглыбейшы сэнс “Дня Юдаізму” - сьцвярджае ксёндзе Гофман.








All the contents on this site are copyrighted ©.