2008-01-17 16:11:44

19 студзеня ў Папскім каледжы "Руссікум" адбылася традыцыйная "Ёлка" - навагодні малебен і канцэрт, пасля чаго - пачастунак. А заўчора, у каталіцкай рускай царкве св.Антонія Вялікага (Абата) пры Руссікуме, дзе пробашчам наш кіраўнік айцец Клаўдзій, было храмавае свята.


RealAudioMP3 У саслужэнні з іншымі святарамі айцец Клаўдзій узначаліў Боскую Літургію і малебен. У той жа дзень на плошчы св. Пятра ўпершыню былі прысутнымі разам з жывёлаводамі жывёліны, якіх паблаславіў кардынал Анжэло Камастрі. Пасля Літургіі ў базіліцы св. Пятра ,якая прайшла ў чацвер (Дзень с.Антонія Вялікага, якога выяўляюць са свінкай ці іншымі жывёлінамі) для работнікаў сельскай гаспадаркі, кардынал выйшаў на плошчу.Тут яшчэ ад раней былі разбітыя палаткі з авечкамі і ягнятнамі, каровамі і конямі, кролікамі і свінкамі, быў нават чужынец - аўстралійскі страўс; да жывёлаводаў дайшлі рымляне са сваімі чацвераногімі хатнімі сябрамі. І ўсе атрымалі ад кардынала, на ўзор старажытнага святога Антонія, блаславенства. Акцыя была ўпершыню зарганізавана Асацыяцыяй жывёлаводаў Італіі і пры падтрымцы кліра. Традыцыя бласлаўляць хатнюю жывёлу ў дзень св. Антонія вельмі старажытная і трывалая ў Італіі. У многіх храмах Рыму можна бачыць людзей на святой Імшы з сабакамі і кошкамі на руках . Цікава, што яны аніколі не мяўкаюць і ня гаўкаюць, як сцвярджае італьянская прэса. Пробашчы, якія гэта дапускаюць, тлумачаць, што храм - гэта тэрыторыя любові, дык у раі і кошка з сабакам мірацца.







All the contents on this site are copyrighted ©.