2008-01-16 13:30:50

У Кiтае аднаўляецца жыццё Каталiцкай Царквы.


У афiцыйнай ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano” змешчаны артыкул, у якiм паведамляецца аб шматлiкiх касцёлах, якiя былi асвячаны i адкрыты для Богаслужбаў у розных рэгiёнах Кiтая. Сярод iх ёсць новапабудаваныя, але большасць згаданых касцёлаў рэстаўраваныя. Гэта знак аднаўлення жыццядзейнасцi Каталiцкай Царквы ў Кiтае, - зазначае газета. Сярод адноўленых месцаў культу парафiя Нан Лiанг Таi, якая знаходзiцца на тэррыторыi дыяцэзii Ба Менг, на поўначы Кiтая, што была пабудавана ў 1874 годзе. А ў якасцi прыклада новай забудовы можна прывесцi касцёл парафii Юн Кхiаў, прысвячаны Багародзiце. Гэты касцёл пабудаваны выключна за кошт ахвяраванняў вернiкаў мясцовай дыяцэзii, якiя сабралi каля 70.000 еўра.
У новай парафii Лiу Хе, у дыяцэзii Таi Юань вернiкi здолелi устанавiць для ўшанавання таксама статуi Святога Сэрца Езуса, статую Багародзiцы, св. Язэпа, св.Антонiя i св.Франiшка.
А ў дыяцэзii Юнг Ченг была арганiзавана выстава пад назвай “Святло Хрыста”, пад час якой былi разданы тысячы выданняў мiсiянарскага характара. У гэтай жа дыяцэзii вельмi ўрачыста прайшло свята асвячання новага касцёла, якi быў прысвячаны Святому Сэрцу. Пад час свята тры дыяканы былi высвячаны ў святары.
Таксама быў асвячаны касцёл св. Язэпа ў дыяцэзii Лан Чоў, якi быў выкананы ў форме чоўна, што сымбалiзуе падарожжа Царквы ў Нябесны дом Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.