2008-01-16 14:19:38

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя "Дапамога Царкве ў патрэбе" мае новага Генеральнага сакратара. Французскі свецкі католік Пьер-Марі Марэль прыступіў да сваіх абавязкаў, пакінуўшы пост віцэ-прэзідэнта Савета дырэктараў Еўракампаніі па аэранаўтыцы ў Парыжы.


Фонд мае асноўную сядзібу ў Кёнінгштайне (Германія) і яшчэ 16 офісаў у Еўропе, Амерыцы і Аўстраліі. Фінанссаванні гэтай дабрачыннай арганізацыі ідуць на дапамогу хрысціянскім цэрквам у 140 краін свету. "Дапамога Царкве ў патрэбе" - дабрачынная арганізацыя па папскаму праву - значыцца, падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Пасаду. Заснаваная была галандскім манахам айцом Венефрыдам Ван Страатэнам. Новы кіраўнік арганізацыі , атрымаў эканамічную адукацыю ў парыскай Сарбоне, займаў шэраг ключавых пасад ў буйных міжнародных кампаніях, выкладаў эканоміку і матэматыку ў Квебэкскім універсітэце ў Канадзе.Пьер Марі Марэль мае 59 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.