2008-01-14 13:49:18

У Шры Ланка на Божае Нараджэнне вязьнi-хрысцiяне атрымалi магчымасць спаткацца з роднымi.


Па iнiцыятыве мясцовых хрысцiянскiх святароў, у Шры Ланка на Божае Нараджэнне былi арганiзаваны спатканнi вязьняў-хрысцiянаў з iх роднымi. Асуджаныя, у тым лiку i за забойства, крадёж i продаж наркотыкаў, мелi магчымасць правесцi чатэры гадзiны з роднымi i паглядзець спектакль з удзелам дзяцей.
Звычайна вязьнi могуць сустракацца з блiзкiмi ў асобным маленькiм пакоi i не маюць магчымасцi фiзiчнага кантакта. Але ў гэтым годзе яны атрымалi магчымасць прыняць удзел у Святой iмшы ва ўнутраным дворыку турмы.
Гэта ўжо трэццi год, як у Шры Ланка здзяйсняецца падобная iнiцыятыва. У пачатку лiстапада кiраўнiк турмаў зацьвердзiў спiс тых, што могуць спаткацца з роднымi, i прадстаўнiкi Царквы паведамiлi iх аб гэтым.







All the contents on this site are copyrighted ©.