2008-01-14 13:57:38

Ватыкан: традыцыйны хрост на заканьчэньне пэрыяду Божага Нараджэньня


Сьвятам жыцьця і сям”і была Сьвятая Імша адслужана ў Сыкстынскай Капліцы ў нядзелю раніцай 13-га студзеня. У часе яе Папа Бэнэдыкт 16 ахрысьціў 13-а дзяцей ватыканскіх работнікаў: менавіта 8-а дзяўчынак і 5-х хлопчыкаў. Сямейны характар Літургіі падкрэсьліла дзейнае ўключэньне ў яе сем”яў нова-ахрышчаных дзяцей: менавіта эўхарыстычныя дары несьлі многія сямейнікі а чытаньні ды малітоўныя намеры верных даручана бацькам і хросным.
Сакрамант Хросту, які быў адпраўлены менавіта ў Нядзелю Гасподняга Хросту, Папа назваў адным з найбольш вымоўных момантаў веры. Цераз літургічныя знакі можна заўважыць ў Хросьце таямніцу чалавечага жыцьця, якое ёсьць плодам бацькоўскае любові ды Божага жыцьця, што падараванае нам у сакраманце. Так як усё, што пачынаецца на зямлі, няўхільна накіроўваецца да свайго канца, так новае жыцьцё атрыманае ў часе Хросту робіць нас здольнымі да асабістых адносін са Стварыцелем ды адкрывае нас на вечнасьць- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец. RealAudioMP3
Вось, дарагія браты, таямніца Хросту: Бог захацеў нас збавіць, зыходзячы ў прорву ( бездань) сьмерці, каб кожны чалавек, нават упаўшы так нізка, што неба ўжо не бачыць, змог адшукаць Божую руку, злапацца за яе ды выйсьці з цемры да сьвятла, для якога створаны- сказаў Бэнэдыкт 16-ы. Усе мы адчуваем, усе ўнутрана прадчуваем, што нашае існаваньне ёсьць жаданьнем жыцьця, поўнага сваёй поўні, збаўленьня. Гэтую поўню жыцьця мы атрымліваем у часе Хросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.