2008-01-12 10:38:54

У нядзелю, 13 студзеня адзначваецца ў каталіцкай Царкве Сусветны Дзень мігранта. Сёлетні лозунг яго - "Маладыя мігранты:рэсурсы і пагрозы". 30-мільённая армія людзей, у большасці маладых, бягуць з тэатру войнаў, хвароб, галечы. Але таксама і студэнты часта стаюцца ў нязвыклых умовах рэкрутамі злачыннасці.


Хто ж ён - чалавек, якога Папа Ян Павел 2 называў жыхаром aжно"4-га свету"? Дзень, прысвечаны Царквой пакутнаму ўцекачу і эмігранту , прыцягае ўвагу грамадстваў і міжнародных структур да трагічнай рэчаіснасці. Як падкрэслівае былы Апостальскі нунцы на Беларусі, а зараз сакратар Ватыканскай Кангрэгацыі для спадарожнікаў і эмігрантаў арцыбіскуп Агосцін Маркето, (голас)" RealAudioMP3 -Гэта таксама Дзень для таго, каб заклікаць увагу да злоснага скарыстання, гвалтавання і злачыннасці ў адносінах да мігранта і да, з іншага боку, уцягання яго ў сетку злачыннасці. Думаю перш за ўсё пра наймаладзейшых і дзяцей, што стаюцца ахвярамі міграцыі. Для змяньшэння траўмы перамяшчэння асоб неабходны палітычныя намаганні. Тут канкрэтным заданнем ёсць ратыфікацыя Канвенцыіі ААН па абароне правоў усіх работнікаў-мігрантаў і членаў іхных сем'яў, што было моцна выказана Папам Бенедыктам 16 у леташнім прынагодным пасланні (да Дня мігранта). - зазначыў арцыбіскуп Агосціно Маркето.







All the contents on this site are copyrighted ©.