2008-01-11 13:36:54

Сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з уладамі Рыму і рэгіёну Ляцыё


10-га студзеня Сьвяцейшы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі прадстаўнікоў рэгіянальных, правінцыяльных ды гарадзкіх уладаў Вечнага Гораду. У часе гэтае, ўжо традыцыйнае штогадовае сустрэчы, Папа выказаў сваю турботу пра дабро жыхароў тэрыторыі, якою яны кіруюць. Сьвяцейшы Айцец зьвяртаючыся да іх, узяў словы з Энцыклікі Яна Паўла ІІ “Чэнтэсімус Аннус”, дзе гаворыцца. “што галоўным багацьцем чалавека ёсьць сам чалавек”. Адсюль вынікае вялікае значэньне выхаваньня і адукацыі чалавека- сказаў Папа. Сітуацыя ў гэтай галіне на сёньняшні дзень ёсьць трывожнаю ды Сьвяцейшы Айцец прыпомніў ініцыятывы ўздыманыя рымскаю дыяцэзыяю ў карысьць адукацыі ў сям”і, школе і парафіях. Выказаў ўладам рэгіёну Ляцыё ўдзячнасьць за дапамогу араторыям і іншым установам для дзяцей, якімі кіруюць царкоўныя супольнасьці. Далей ўзьняў праблему ўбоства, якое асабліва адчуваецца на пэрыфэрыях. Дарагоўля, безпрацоў”е ды нізкія заплаты ствараюць праблемы многім сем”ям. Жыхарам трэба запэўніць годныя ўмовы жыцьця ды санітарную апеку- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Сьвяцейшы Айцец да ўладаў Рыму і рэгіёну Ляцыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.