2008-01-10 14:32:32

Pазнастайныя захапленні - спартыўныя, культурныя і майстровыя - англійскіх святароў занатаваныя ў сёлятнім календары. Героем кожнай старонкі па 12 месяцах з'яўляецца святар.


Адчыняе год на студзеньскай старонцы фатаграфія ксяндза Пэта Ўола з брытанскага горада Брэмлі, які засняты ў часе гульні ў бейсбол. Амерыканскага паходжання святар стаўся запачаткавальнікам мясцовай маладзёвай каманды па гэтым, ня вельмі папулярным у Англіі, спорце. наступныя старонкі прысвечаныя іншым 11 святарам, якія таксама расказваюць пра свае хоббі і як яны іх рэалізуюць. Сярод захапленняў - разьба па дрэве, чытанне, розныя віды спорта. Расказваюць святары і пра тое, што іх прывяло да служэння Божаму народу, як вырашылі адмовіцца свецкага жыцця. галоўнай задачай стваральнікі календара паставілі паказ шырокаму чытачу асоб людзей. якія пакліканыя да святасці ў наймацнейшы спосаб. Гэта - звычайныя людзі, ім не чужыя чалавечыя захапленні толькі адказнасць за жыццёвыя выбары яшчэ больш высокая. Дыяцэзія Лідса вырашыла выдаць такі каляндар. каб паспрыяць маладым людзям не адгортвацца ад святарскага паклікання і даць зразумець, што і святары маюць свае захапленні, вольны час, сяброў. Цяпер брытанскія католікі адчуваюць вялікі недахоп святароў. Біскуп Лідса Эндрю Рош пракаментаваў выданне так:"святары не ствараюцца з ніадкуль. Яны растуць у звычайных сем'ях, маюць юнацкія мары р памкненні, як і ўсе маладыя. У іх ёсць клопаты і страхі. Але, ня гледзячы ні на што. яны аддаюцца служэнню Царкве."
Сабраныя ад продажу календароў грошы - кожны кантуе каля 5 фунтаў стэрлінгаў - пойдуць на падтрымку дыяцазальнага маладзёвага цэнтра.







All the contents on this site are copyrighted ©.