2008-01-09 12:53:35

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 9-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта другая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў сьвету. У сёньняшнім навучаньні Сьвяцейшы Айцец вярнуўся да катахэзаў прысьвечаных Айцам Царквы. Менавіта гаварыў пра Сьвятога Аўгустына
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён у Тагасьце ( сёньняшні Алжыр), ў паўночна-афрыканскай рымскай правінцыі Нумідыя, 13-га лістапада 354-м году.
Ягоны бацька Патрыцый быў паганінам, затым катэхумэнам. Маці Моніка была рупліваю хрысьціянкаю.
Малады Аўгустын- працягваў Папа- адыйшоў ад веры, якой навучала яго маці. Пазьней аднак пад уплывам твораў Арынцыюша Цыцэрона пачаў дарогу шуканьня праўды. З пачатку далучыўся да маніхейцаў, якіх вера яму здавалася быць вельмі рыгарыстычнаю і рацыянальнаю.
Адыйшоў ад іх не знайшоўшы адказу на пытаньні, якія сабе задаваў. У гэтым часе – працягваў Сьвяцейшы Айцец – жыў у верным саюзе з нейкаю жанчынаю, якая нарадзіла яму сына Адэодата. Потым перанесьліся яны жыць з Картагены ў Рым а затым у Мілан. Тут Аўгустын сустрэў біскупа Амброзія, надзвычайнага прапаведніка і пастыра. Слухаючы яго прамоваў Аўгустын хутка пераканаўся, што алегарычнае чытаньне Бібліі і нэаплатонская філязофія даюць адказ на ягоныя пытаньні. Гэта давяло яго да наверненьня на хрысьціянства. Маючы 32-а гады прыняў хрост з рук Амброзія. Вырашыў вярнуўцца ў Афрыку. У Гіппоне заснаваў супольнасьць аб манашым характары. Прыняў сьвятарскія сьвядчыны і ў канцы стаў біскупам гэтага гораду.
Выконваючы сваю паслугу – сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—працягваў вывучаць Сьвятое Пісаньне і філязофію. Напісаў многа твораў аб фундамэнтальным значэньні для разьвіцьця хрысьціянскае тэалогіі і філазофіі. Памёр 28-га жніўня 430-га году.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.