2008-01-08 11:02:27

У Вечным Горадзе пачала працы 35-я Гэнэральная Кангрэгацыя Таварыства Ісуса


7-га студзеня ўрачыстаю Эўхарыстыяю ў рымскім Касьцёле дэль Джэзу пачала яна працы. Галоўным заданьнем Кангрэгацыі будзе выбар новага Гэнэрала Закону Езуітаў. Да гэтага спаслаўся ў сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, кардынал Франц Родэ, дзякуючы дагэтуляшняму Гэнэралу айцу Гансу Кольвэнбаху. Кардынал Родэ сказаў, што рашэньні ўзнятыя езуітамі, будуць пунктам аднясеньня таксама для многіх іншых асоб і касьцельных устаноў. Дзеля гэтага прыпомніў аб патрэбе прымяненьня мэтаду Сьвятога Ігнацыя ва ўздыманьні рашэньняў так важных для закону езуітаў. Ідзе тут гаворка пра так істотныя справы, як езуіцкая тоеснасьць, значэньне спэцыяльнага шлюбу паслухмянасьці Рымскаму Папе, пытаньні пакліканьняў, місіі Ісусавага Таварыства адносна выклікаў зьвязаных з глабалізацыяю.
Працы Гэнэральнае Кангрэгацыі працягваюцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.