2008-01-08 10:59:34

Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з Дыпламатычным Корпусам


У панядзелак 7-га студзеня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з дыпламатамі акрэдытаванымі пры Ватыкане. На традыцыйнай штогодняй сустрэчы з дыпламатычным корпусам Папа зрабіў перагляд важнейшых здарэньняў, што адбыліся ў сьвеце. Пачаў ад Лацінскае Амэрыкі, якую летась адведаў, сустракаючыся ў Бразыліі з біскупамі цэлага кантынэнту. Выказаў надзею на палепшаньне сітуацыі на Кубе. Успомніў сьціхійныя няшчасьці, такія як землятрасеньне ў Пэру, паводкі ў Мэксыка і ў Цэнтральнай Амэрыцы. Гаворачы аб Блізкім Усходзе, яшчэ раз зрабіў заклік да дыялогу і прымірэньня, асабліва ў Сьвятой Зямлі, Лібане і Іраку. З іншых азійскіх краін кранутых канфліктамі пералічыў Пакістан, Афганістан і Бірму. Выказаў боль з прычыны цяжкае сітуацыі ў Дарфуры а таксама канфліктаў ў такіх афрыканскіх краінах як Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Самалі і Кэнія.
Кіруючы затым думку на Эўропу, Бэнэдыкт 16 выказаў радасьць з поступаў, што ажыцьцявіліся ў розных балканскіх краінах. Пажадаў развязкі праблемаў Косава і Кіпру. Спасылаючыся да свайго леташняга падарожжа ў Аўстрыю, падкрэсьліў ўклад Каталіцкага Касьцёла ў эўрапэйскую інтэграцыю. Зьвярнуў увагу, што наш кантынэнт не можа адмаўляцца ад сваіх хрысьціянскіх каранёў.
Папа падкрэсьліў таксама значэньне, якое Апостальская Сталіца прыпісвае дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі. Выказаў прызнаньне і ўдзячнасьць за ліст 138-і музулманскіз вучоных з 13-га крастрычніка 2007-га году. Спасылаючыся да 60-ці годдзя Паўсюднай Дэклярацыі Правоў Чалавека, падкрэсьліў турботу Касьцёла пра тое, каб былі гэтыя правы не толькі абвяшчаныя, але таксама ажыцьцяўляныя.
Мушу яшчэ раз выказаць мой смутак з прычыны пастаянных атакаў супраць чалавечаму жыцьцю ды на інтэгральнасьць сям”і, абапёртай на шлюбным саюзе мужчыны і жанчыны. Асобы адказныя за палітыку, незалежна ад таго да якой партыі належаць, павінны бараніць гэтую асноўную ўстанову, якая зьяўляецца ячэйкаю грамадзтва..
Бэнэдыкт 16 выказаў занепакоеньне з прычыны не перасьцераганьня рэлігійнае свабоды. Сказаў, што ён стаіць ў абароне як дыскрымінаваных хрысьціян так і пасьлядоўнікаў іншых рэлігій.
Апостальская Сталіца ўтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 176-мі краінамі сьвету. 31-га мая 2007-га году наладзіла іх з Арабскімі Эміратамі. Папа запэўніў дыпламатаў, што памятае таксама і аб тых народах, якія яшчэ не маюць дыпламатычных адносін з Ватыканам.








All the contents on this site are copyrighted ©.