"Amnesty international" заклiкае спынiць смяротныя пакараннi ў Кiтаi.
Мiжнародная праваабарончая арганiзацыя “Amnesty international” паведамiла аб павялiчэннi
ўжытку атрутных iн’екцый у якасцi сродка выканання смяротных пакаранняў у Кiтаi i
звярнулася да ўраду краiны з просьбай адмянiць смяротнае пакаранне ў блiжэйшы час.
“Гэта заява злучана не толькi з прынятым некалькi тыдняў таму рашэннем ААН аб увядзеннi
мараторыя на смяротныя пакараннi, - заявiла спадарыня Данiэла Карбонi з Iтальянскага
аддзялення згаданай арганiзацыi, - але злучана таксама з тым, што падобныя пакараннi
супярэчаць духу Алiмпiйскiх гульняў. Няма нiчога годнага цi чалавечнага ў тым факте,
што дзяржава забiвае i не важна ў якi спосаб”. “Год таму, - гаворыцца ў згаданай заяве,
- Вышейшы народны суд Кiтая аднавiў сваё права на перагляд падобных прыгавораў. Гэта
рашэнне можа прывесцi да паменшання лiку смяротных пакаранняў”, - лiчыць спадарыня
Карбонi. Нягледзячы на гэта, адсутнасць пэўнай iнфармацыi ў гэтай праблеме перашкаджае
ацэнкi сапраўднаму стану рэчаў. Напярэдаднi Алiмпiйскiх гульняў, якiя пройдуць у Кiтаi,
“Amnesty international” просiць урад краiны, сярод iншых просьбаў, што тычацца праў
чалавека, “значна зменьшыць колькасць смяротных пакаранняў у якасцi першага крока
на шляху iх поўнай адмены”.