2008-01-06 17:01:20

Сьвята Богазьяўленьня ў Ватыкане


У нядзелю 6-га студзеня Каталіцкі Касьцёл ушаноўваў Сьвята Богазьяўленьня, якое сярод вернікаў вядомае як Сьвята Трох Каралёў. З гэтае нагоды Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў раніцай, а гадзіне 10-й рымскага часу, ў Базыліцы Сьвятога Пятра, ўрачыстую Сьвятую Імшу.
У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец сказаў, што Богазьяўленьне зьяўляецца таямніцаю сьвятла, якое сімвалічна паказваецца зоркаю, што кіруе падарожжа Магаў. Аднак сапраўднаю асьвятляльнаю крыніцаю, “сьвятло, якое ўзыходзіць з вышыні” ёсьць Ісус Хрыстос. Далей Папа ўзяў словы прарока Ісаіі: “цемра акрывае зямлю і народы”. Гэтыя словы – сказаў Бэнэдыкт 16—ў сёньняшні час асабліва актуальныя, бо гэты пануры вобраз цемры можна аднесьці да вынікаў глабалізацыі. Канфлікты адносна экананічнае дамінацыі і збіраньне энэргэтычных рэсурсаў робяць цяжкаю працу тых, якія на кожным узроўні намагаюцца збудаваць справядлівы і салідарны сьвет- сказаў Папа. Дадаў, што сучасным людзям трэба мець больш надзеі, якая дазволіць паднесьці супольнае дабро над роскаш нямногіх і над галечу многіх. Калі існуе вялікая надзея магчыма вытрываць у памяркоўнасьці. А памяркоўнасьць- як сказаў- не ёсьць толькі рэгулаю аскезы, але таксама дарогаю збаўленьня для чалавецтва. Самазразумела, што выбіраючы толькі памяркоўны стыль жыцьця, які суправаджае заангажаваньне ў карысьць справядлівага падзелу даброў, магчыма ўстанавіць справядлівае і ўраўнаважанае разьвіцьцё- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.