2008-01-04 11:46:13

У Расii назiраецца падвышенне нападаў на Каталiцкую Царкву.


Кiраўнiк Праваабарончага цэнтра Сусветнага рускага народнага сабора Раман Сiлантьеў выказаў занепакоенасць павялiчэннем нападаў СМI супраць Каталiцкай Царквы i звязвае гэта з дзейнасцю сучаснага Свяцейшага Айца.
“За апошнiя два гады лiк нападаў у бок Каталiцкай Царквы значна ўзрос. Асаблiва гэта заўважваецца ў галiне кiнематографа: на прыканцы года ў пракат выйшлi дзве стужкi – “Залатое стагоддзе” i “Залаты компас”, якiя па сваёй антыкаталiцкай накiраванасцi могуць быць параўнаныя да вядомага “Кода да Вiнчы”, - заявiў сп. Сiлантьеў.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў блiжэйшы час на расiйскiх тэлеканалах з’явiцца мультiплiкацыйны серыял “Горад Папы”, якi ёсць здзекай над жыццём каталiцкiх ерархаў”.
Гэтыя напады ў адрас католiкаў як з боку рознага тыпу лiбералаў, так i з боку ваххабiтаў, прама заклiкаючых усталяваць свой сцяг над саборам Святога Пятра, сведчыць аб тым, што палiтыка Бенедыкта XVI° зрабiла Каталiцкую Царкву больш небяспечным ворагам антыхрысцiянскiх сiлаў, чым яна была раней”, - падкрэслiў сп. Сiлантьеў.
Ён мяркуе, што праваслаўным хрысцiянам трэба ўважлiва вывучыць асаблiвасцi iнфармацыйных кампанiй, якiя ва агульнасвятовым маштабе вядуць барацьбу з хрысцiянскiмi Цэрквамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.