2008-01-04 11:49:24

Расія: экумэнічная сустрэча


Нядаўна ў Маскве адбылася каталіцка- праваслаўная сустрэча, ў часе якой ўстаноўлена праграму супольных прац на бягучы год.
У часе пасяджэньня вырашана, што рабочыя сустрэчы паміж католікамі і праваслаўнымі, будуць адбывацца раз на чатыры месяцы. Абдумана пэрспэктывы праваслаўна-каталіцкага супрацоўніцтва ў сфэры распаўсюджваньня рэлігійных інфармацыяў ды абмеркавана праблемы зьвязаныя з дзейнасьцю каталіцкіх дзіцячых дамоў. Кранута пытаньне магчымае пабудовы новых каталіцкіх сьвятыняў а таксама звароту Касьцёлаў, якіх дагэтуль не зьвернута законным ўладальнікам. Каталіцкі бок падтрымаў намаганьні Расейскае Праваслаўнае Царквы, якія накіраваныя на ўвядзеньне да школаў прадмету: “Асновы праваслаўнае культуры”.








All the contents on this site are copyrighted ©.