2008-01-04 11:47:03

Дзейнасць Папскай рады "Cor Unum" у галiне дапамогi пацярпеўшым ад стыхiйных бедстваў.


Больш за мiльён долараў дзеля вырашэння праблемаў, злучаных са стыхiйнымi бедствамi; амаль 670 тысяч еўра i 87 тысяч долараў для праектаў на карысць жанчын, дзяцей i людзей сталага ўзросту, а таксама бяздомных; 35 краiнаў, назначаных для гуманiтарнай дапамогi. Гэтыя грошы былi выдадзены ў 2007 годзе на справы мiласэрнасцi ад iмя Папы праз Папскую раду “Cor Unum”, якая была заснавана Свяцейшым Айцом Паўлам VI° 15 лiпеня 1971 года.
Кардынал Кордес, якi ўзначальвае цяпер гэту ўстанову, у сваiм iнтерв’ю карэспандэнту афiцыйнай ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”, гаварыў аб тым, што ў мiнулым годзе дапамога была накiравана ахвярам паводкi i ўраганаў у Бангладэш, Iндыi, Непале i Пакiстане, землятрусаў у Перу i Iнданэзii. Асаблiвую ўвагу кардынал Кордес надаў двум фондам: Яна Паўла II°для рэгiёна Сахель i Фонда “Populorum Progressio”. Абодва гэтыя фонды ў значнай ступенi падтрымлiваюцца Iтальянскай Бiскупскай канфярэнцыяй дзеля аказання дапамогi краiнам Трэццяга свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.