2008-01-04 11:54:14

Вельмі актыўна і з вялікай надзеяй адзначаюць хрысціяне Іраку Растово Хрыстовае. Храмы ў гэтыя дні наведваюць не толькі яны, але і прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій пакутнай краіны "чорнага золата".


Дзяржава і яе заходнія памагатыя арганізавалі ўзмоцненыя пікеты для трывалай бяспекі хрысціянаў і ўсіх, хто пажадаў адзначаць хрысціянскія святы на рагу Новага году. Вернікі прыходзяць цэлымі сем'ямі, з сябрамі і роднымі. Натуральна , паспрыяла і тое, што ўпершыню іракскі ўрад аб'явіў калядныя святы выхаднымі днямі. Наогул жа апошнім часам у сувязі з палітычнымі трагедыямі гэтай краіны прадстаўнікі розных хрысціянскіх намінацый пакідалі Ірак. Яны ўцякалі ад пераследу ў заходнія і суседнія краіны, Курдыстан,Ярданію, Сірыю. Каталіцкая грамада, напрыклад, за апошнія гады скарацілася на паўмільёна чалавек. А Як расказаў журналістам Патрыярх Асірыйскай Царквыс Ірака Мар Дзінка 4, толькі ў багдадзе было захоплена больш за 10 хрысціянскіх святаслужыцеляў з мэтай атрымаць выкуп. Хрысціяне ставаліся часта ахвярамі вымагацеляў,іх рабавалі. спаганялі з уласных дамоў, падзвяргалі розным здзекам"Бывала,што затрымлівалі сотні людзей і прымушалі прыняць Іслам. Аднойчы 1000 чалавек уцякла за мяжу адначасова дзеля рэлігійнага гвалту. Многія старажытныя хрмаы парушаныя. Афіцыйная палітыка папярэдніх уладаў не дазваляла хрысціянам свабодна вызнаваць веру.







All the contents on this site are copyrighted ©.