2008-01-03 14:20:47

Плануецца спатканне Свяцейшага Айца з мусульманамi.


Святы Пасад рыхтуецца да магчымай у наступным годзе сустрэчы i дыялогу Бенедыкта XVI° з прадстаўнiкамi 138 мусульманскiх лiдэраў – у апошнiя месяцы памiж iмi i Ватыканам вялася актыўная перапiска. Сваiм лiстом, накiраваным на iмя Дзяржаўнага сакратара Ватыкану, кардыналу Тарчызiо Бертоне, мусульманскiя кiраўнiкi падзякавалi Папу за яго гатоўнасць да канфрантацыi; такiм чынам, ужо ў блiжэйшы час дэлегацыi двух бакоў спаткаюцца для падрыхтоўкi сустрэчы, якую кардынал Жан-Луi Торан, Старшыня Папскай рады да спраў межрэлiгiйнага дыялога, назваў “гiстарычнай”.
Вось што ён сказаў з гэтай нагоды карэспандэну нашага Радыё: “19 лiстапада кардынал Бертоне адказаў ад iмя Свяцейшага Айца на адкрытае Пасланне, падпiсанае 138 мусульманскiмi лiдэрамi, Лiстом, накiраваным йорданскаму прынцу Газi, зазначыўшы, што Святы Пасад гатовы прыняць дэлегацыю тых, што падпiсалi згаданае Пасланне, дзеля таго, каб абмеркаваць некаторыя пытаннi i правесцi кансультацыi са спецыялiстамi з Папскага iнстытута арабiстыкi i iсламiстыкi, з выкладчыкамi Папскага Грыгарыянскага унiверсiтэта на конт думак, выказаных у Пасланнi. Папа заявiў, што ён таксама гатоў асабiста сустрэцца з прадстаўнiкамi мусульманаў. 12 снежня мiнулага года прынц Газi падцвердзiў кардыналу Бертоне прыняцце гэтай прапановы Святога Пасада i паведамiў, што гатоў накiраваць у Рым некалькi чалавек з лiку падпiсаўшых Пасланне дзеля падрыхтоўкi сустрэчы з Бенедыктам XVI°”.
Кардынал Торан сказаў таксама, што прапануецца абмеркаванне трох галоўных тэмаў: першая – павага годнасцi да чалавечай асобы, яе праў (у першую чаргу права на свабоду сумлення i рэлiгii iншых). Потым, неабходнасць для правядзення рэлiгiйнага дыялога мець магчымасць ведаць рэлiгii iншых. Такiм чынам, як пiсаў кардынал Бертоне ў сваiм лiсце, падрыхтоўка моладзi ў духу ўзаемнай павагi i цярплiвасцi павiнна iснаваць. Кардынал Торан дадаў, што цяпер, пасля святаў, пачнецца супрацоўнiцтва у галiне канкрэтызацыi гэтага праекта i вызначэнне даты спткання прадстаўнiкоў мусульманскага света з Бенедыктам XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.