2008-01-02 14:57:08

У Рыме будуць адрэстаўраваныя яслi Езуса.


Яслi Езуса, зробленыя з кляновых дошак, якiя знаходзяцца ў рымскай базылiцы Санта Марыя Маджоре, руйнуюцца. Аб гэтым паведамiў святар базылiкi а.Анджело. “Ужо год таму было адзначана пагоршанне стану рэлiквii”, - зазначыў ён.
Нягледзячы на гэта яслi працягвалi знаходзiцца ў вялiкай пазалочанай вурне. Толькi цяпер спецыялiсты прынялi рашэнне адрэстаўраваць рэлiквiю. Ужо на пачатку бягучага года адпаведная камiсiя правядзе аналiз стану яслаў i парэкамендуе ўмовы, неабходныя для iх захавання.
Згодна з паданнем кляновыя дошкi былi знойдзены на Святой Зямлi ў I° стагоддзi пасля Нараджэння Езуса i праз некалькi стагоддзяў перавезены ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.