Была яна зарганізаваная экумэнічнаю супольнасьцю з Тэзэ’. Новы 2008-ы год, 40-к тысяч
яе удзельнікаў сустрэла ў 160-ці парафіях Жэнэвы і ваколіц. Моладзь малілася за мір
на сьвеце. Першы дзень Новага Году моладзь правяла ў сем”ях, якія далі ім гасьціннасьць
ад 28-га сьнежня. Былі адслужаныя Сьвятыя Імшы ў жэнэўскіх Касьцёлах Жэнэўская
сустрэча была ўжо 30-ю з чаргі. Паломніцтва даверу пачаў заснавальнік супольнасьці
з Тэзэ’, брат Рожэ. Многа гадоў таму назад ён пакінуў Жэнэву, каб пасяліцца ў Бургундыі
з першымі субратамі. Гэта яшчэ памятаюць жыхары Жэнэвы. Брата Рожэ ім надалей не
хапае, як падкрэсьлівалі прамоўцы сустрэчы. Наступная Эўрапэйская Сустрэча Моладзі
адбудзецца, па традыцыі, пад канец 2008 году ў Брусэлі.