2008-01-02 14:58:12

Папа Бэнэдыкт 16 на Новы Год: сям"я выхавацелям жыцьця ў міры


Мір ёсьць Божым дарам. Патрабуе нашае пастаяннае малітвы і таксама паслухмянасьці Божым Прыказаньням- падкрэсьліў Папа у аўторак 1-га студзеня ў часе Сьвятой Імшы адслужанай ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра з нагоды 41-га Сусьветнага Дня Міру. Лозунг сёлетняга дня гучыць: “Сям”я ёсьць супольнасьцю міру”
“Сёлета ў пасланьні на Сусьветны Дзень Міру я жадаю падкрэсьліць сьціслую сувязь, якая існуе паміж сям”ёю і будаваньнем міру на сьвеце- сказаў Папа ў казаньні ў часе Сьвятой Імшы. Натуральная сям”я, абапёртая на шлюбным саюзе паміж мужчынаю і жанчынаю, ёсьць “ячэйкаю жыцьця і любові”, “першаю і незаменнаю выхавацелькаю да жыцьця ў міры”. Менавіта дзеля гэтага- працягваў Сьвяцейшы Айцец- і зьяўляецца “галоўнаю школаю міру”, Аспрэчваньне ці хоць-бы толькі абмяжоўваньне правоў сям”і скажае праўду аб чалавеку і цераз гэта пагражае самым асновам міру”. Таму, што чалавецтва ёсьць “вялікаю сям”ёю” , дык калі хоча яно жыць у міры, мусіць натхняцца вартасьцямі, на якія абапіраецца і мае за аснову сямейную супольнасьць”








All the contents on this site are copyrighted ©.