2008-01-02 14:53:39

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 2-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта першая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў сьвету.
Спасылаючыся да ўчарашняе ўрачыстасьці Божай Маці Сьвяцейшы Айцец у часе сёньняшняе аўдыенцыі, пазнаёміў прысутных вернікаў з гісторыяю і значэньнем званьня Сьвятой Божай Маці, якім называе Каталіцкі Касьцёл Марыю
RealAudioMP3 Званьне “Тэотокос”, Маці Божай, было наданае на Саборы ў Эфэзе ў 431-м годзе, але ўжо ў ІІІ стагоддзі было папулярнае сярод вернікаў.
Гэтае званьне падкрэсьлівае- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец у часе сёньняшняе аўдыенцыі- што Хрыстос сапраўды ёсьць Богам і сапраўды нарадзіўся як Чалавек ад Марыі. Галькедонскі Сабор у 451-м годзе паўтарыў гэтую праўду, падкрэсьліваючы, што Хрыстос ёсьць Сапраўдным Богам і Сапраўдным Чалавекам, Народжаным дзеля нас і дзеля нашага збаўленьня ад Дзевы Марыі, Маці Бога. Падобны запіс знаходзіцца ў Дагматычнай Канстытуцыі аб Касьцёле Другога Ватыканскага Сабору.
Адначасна з разьціцьцём навукі аб ролі Марыі ў Божым Плане Збаўленьня- сказаў на заканчэньне сёньняшяй катахэзы Папа- што-раз больш пашыраўся культ Божае Маці. На цэлым сьвеце ёсьць многа Цэркваў ёй прысьвечаных. Сярод якіх першанство даецца Базыліцы Маці Божай Большай ( Санта Марыя Маджорэ) ў Рыме.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.