2007-12-31 11:45:03

Каталіцкая Царква Індыі прымае ўдзел у барацьбе з гандлярствам людзьмі... Гэта звычайна жанчыны з сельскай мясцовасці, якіх зазываюць у горад абяцанкамі. Не знайшоўшы працы, згубіўшы сувязі з сям'ёй, яны стаюцца лёгкаю здабычаю для суцянёраў. Дык члены каталіцкай міласэрднай арганізацыі "Карітас" ужо шмат год вядуць планавую тлумачальную работу, раз'язджаючы па краіне і перасцерагаючы патэнцыяльных ахвяраў ад пераезду.


Нацыянальнае аддзяленне "Карітас" падрыхтавала нават тэматычны законапраект і перадала яго хрысціянам-парламентарыям, Міністэрствам - працы,сям'і, грамадскіх адносінаў. Пазаўрадавыя арганізацыі,дабрачынныя асацыяцыі і рэлігійныя структуры - усе разам вырашылі актыўна выходзіць з прапановай аб прыняцці закона барацьбы з гандлем дзецьмі і жанчынамі. Акрамя канкрэтнай дапамогі, якой яны займаюцца, вырашана прарушыць на заканадаўчым узроўні ў справе забеспячэння мінімальнага даходу абяздоленным слаям насельніцтва. Так, прапануецца рэгістраваць хатніх гаспадынь і гарантаваць ім мінімальны ўзровень аплаты працы па дому, а таксама падумаць аб пенсіях. Праблема тычыцца галоўным чынам найбяднейшых слаёў насельніцтва - так званага выхадца з плямёнаў.Яны расказваюць аб трагічных лёсах дзяўчат/, якія едуць шукаць лепшага жыцця, але запутваюцца ў павуцінні вялікіх гарадоў. Іншым напрамкам працы "Карітас" з'яўляецца арганізацыя жаночых гурткоў у вялікіх гарадах. Тут яны атрымліваюць кола знаёмства і падтрымкі. /да таго ж, ім прапануецца праца ў хатняй гаспадарцы. У апошнія часы "чума" гандлю жанчынамі і дзецьмі ахапіла многія раёны, асабліва гэта пабольшылася ў Паўднёвай і Ўсходняй Азіі. Задача веруючых людзей - змагацца з так жудаснай з'явай, калі людзей пераўтвараюць у сэксуальных нявольнікаў ці забіваюць .каб узяць донарскія органы.







All the contents on this site are copyrighted ©.