2007-12-31 11:45:50

Aрцыбiскуп Челлi выказаўся на конт ролi сродкаў масавай iнфармацыi ў сучасным свеце.


Неабходна зноў аднавiць ролю СМI ў распаўсюджваннi штодзённай iнфармацыi. Аб гэтым заявiў арцыбiскуп Клаўдзiо Марыя Челлi, Старшыня Папскай рады да спраў сацыяльных зносiнаў, у сваiм пасланнi, накiраваным да супрацоўнiкам сродкаў масавай iнфармацыi Лацiнскай Амерыкi, прымеркаваным да свята Мацi Божай Гвадалупскай, нябеснай заступнiцы гэтага кантынента. Падобныя словы прагучалi ў словах Бенедыкта XVI° ў пасланнi на будучы Сусветны Дзень мiра. У гэтым пасланнi Папа гаворыць аб “асаблiвай адказнасцi” СМI у “галiне выхавання”.
Арцыбiскуп Челлi падкрэслiвае, што ў асабiстым жыццi хрысцiянаў, перад тым, як сведчыць аб прынесянай Езусам праўдзе, трэба спаткаць Яго; гэта знак сапраўднага сяброўства з Панам, без якога хрысцiянскае жыццё проста не можа iснаваць”. Гэты “першы крок” да спаткання з Богам можа быць прапанаваны праз СМI. “Падумайце аб тым, як мы можам зрабiць так, каб чытачы, слухачы, гледачы i iншыя, - зазначыў арцыбiскуп Челлi, - здолiлi спаткацца з Езусам Хрыстом, аб Якiм мы сведчым. Калi мы здолеем дапамагчы людзям спаткаць Езуса пры дапамозе нашай працы, - працягнуў сваю думку монс. Челлi, - мы можам быць упэўненымi, што Ён прыйдзе ацэнiць нашы намаганнi”. Ватыканскi дастойнiк прапануе таксама “мадэль эвангелiзацыi, якая выдатным чынам уваходзiць у культуры Лацiнскай Амерыкi”: менавiта Панна Марыя Гвадалупская , аб якой Слуга Божы Ян Павел II° сказаў: “гэта форма, выява, мова i iдыёма”. Гэта паведамленне поўнае любовi i узруьанасцi ў напрамку iншага свету, праз якi асягаецца iншы свет, свет Хрыста”.







All the contents on this site are copyrighted ©.