2007-12-29 10:48:09

Пасланьне Бэнэдыкта 16 да ўдзельнікаў 30-е Эўрапэйскае Сустрэчы Моладзі


Супольнасьць з Тэзэ зарганізавала ўжо 30-ю Сустрэчу Моладзі Эўропы. Гэтым разам сустрэча адбываецца ў горадзе Жэнэва (Швейцарыя). Папа пераслаў да ўдзельнікаў сустрэчы спэцыяльнае пасланьне. Сьвяцейшы Айцец запэўнівае моладзь аб сваёй блізкасьці. Паклікаў яе да адкрываньня новых дарог надзеі прытрымліваючыся Слова Божага ды блізкасьці з Хрыстом.
“Гэта менавіта Хрыстос дае ключы да сапраўднае надзеі, кіруючы нас да добрае будучыні і вечнага шчасьця- піша Папа ды заавхочвае моладзь да перамены сьвету прытрымліваючыся эвангэльскіх вартасьцяў, асабліва прабачэньня. Бэнэдыкт 16 падкрэсьлівае, што мір зьяўляецца плодам прабачэньня. Прыймаючы Божае прабачэньне дараванае нам у сакраманце, вы моладзь- піша на заканчэньне свайго пасланьняч Папа- зможаце быць будаўнічымі прабачэньня паміж братамі, ды ў такі спосаб будзеце таксама імкнуцца да прымірэньня ў сьвеце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.