Мусульмане накiравалi вiншавальны лiст хрысцiянам на Божае Нараджэнне.
У вiншавальным пасланнi 138 асобы, якiя належаць да iсламскай рэлiгii, накiравалi
на арабскай, англiйскай i латiнскай мовах адпаведнае павердамленне. У iм яны пажадалi
мiрнага Нараджэння Хрыстовага “хрысцiянскiм суседзям”. У сваiм лiсце яны адзначаюць
тое, што Божае Нараджэнне ў гэтым годзе святкуюць амаль адразу пасля свята ахвяры.
Пры гэтым мусульмане нагадваюць, што ў Бiблiйным, i маючым дачыненне да Карана паданнi,
прыпамiнаецца, што Абрахам хацеў прынесцi ў ахвяру Богу ўласнага сына. “Адказ
Бога Абрахаму прынесцi ў ахвяру яго сына з’яўляецца да сёняшняга дня боскай гарантыяй
i навучэннем для ўсiх прыхiльнiкаў рэлiгii Аўраама – заўсёды аддаваць самае дарагое,
каб захаваць i высока цанiць кожнага чалавека i асаблiва жыццё кожнага дзiцяцi”, -
гаворыцца ў дакуменце. Са 138 масульманаў, якiя падпiсалiся пад лiстом, прадстаўнiкi
самых вялiкiх галiнаў гэтай рэлiгii – суннiты i шiiты, былi таксама суфiсты. У кастрычнiку
2007 годагрупа мусульманскiх дзеячаў ужо надрукавала заклiк да правядзення сур’ёзнага
дыялога памiж мусульманамi i хрысцiянамi дзеля спрыяння дыялога i ўзаемнага паразумення.