Кiраўнiк Каталiцкай Царквы ў Латвii, кардынал Янiс Пуяц, аслужыў Святую iмшу ў жаночай
вязнiцы на Каляды. У Богаслужбы прынялi ўдзел вернiкi ўсiх канфесiй, якiя пажадалi
прыняць блаславенства ад кардынала. Акрамя таго, пад час Богаслужбы былi ахрышчаны
некалькi вязняў. Дзякуючы падтрымцы канадскай суполкi св. Андрэя i латвiйскага клуба
Hanza Rotari, жанчыны, якiя маюць дзяцей, атрымалi невялiкiя падарункi.