2007-12-28 14:30:49

Кардынал Анжэло Содано даў інтэрв'ю каталіцкай газеце "Avvenire ". У ім былы дзяржаўны сакратар Ватыкану настойвае на тытуле "Вялікі" адносна Папы Яна Паўла 2-га.


Польскі Папа вызначыў эпоху канца 20 стагоддзя, эпоху вялікіх пераменаў і надзей. Адзначваючы сваё 80-годдзе,кардынал падкрэслівае важнасць такога рашэння. Як паплечнік і аднадумца Яна Паўла 2-га, кардынал Анжэло Содано прапамінае, што быў сведкам таго важнага значэння, якое надаваў Папа Ян Павел 2 кантактам з кіраўнікамі дзяржаў. Тым самым, лічыць кардынал, Святы Пасад уздымаў маральныя крытэрыі і рушыў наперад ў справе рэлігійных свабод для ўсіх і нармалізацыі жыцця каталіцкай Царквы ў розных краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.