Iтальянскi палiтык-камунiст прыпомнiў Яна Паўла II°.
Афiцыйная ватыканская газета “L’Osservatore romano” надрукавала ўрыўкi з прамовы
Старшынi Палаты дэпутатаў Iталii сп.Фаусто Бертiноттi, якi падзялiўся сваiмi ўражаннямi
аб спатканнях са Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II° пад час прэзентацыi кнiгi “Пiлiгрым.
Ян Павел II° памiж цывiлiзацыямi света”. Аўтар кнiгi – а. Джанфранко Греко, галава
аддзелу Папскай рады да спраў сямьi, якi суправаджаў Папу-нябожчыка пад час яго шматлiкiх
падарожжаў у якасцi супрацоўнiка “L’Osservatore romano”. У прэзентацыi кнiгi прыняў
удзел кардынал Хосе Сараiва Мартiнс, кардынал Хавьер Лоцано Барраган, дырэктар “L’Osservatore
romano” сп. Джованнi Марiа Вiан i шматлiкiя iншыя рэлiгiйныя i палiтычныя дзеячы. “Як
камунiст, я, - заявiў сп. Бертiноттi, - маю дачыненне да гiстарычных падзей, што мелi
на ўвазе вялiкiя надзеi i прынеслi вялiкiя памылкi. Перад безумоўным верхавенствам
навучання Яна Паўла II° аб пакаяннi, я адчуваю неабходнасць пакаяння, каб крочыць
у будучыню”, - сказаў галава Палаты дэпутатаў Iталii. Ён назваў Яна Паўла II° “вялiкiм
падарожнiкам, якi адкрыў глыбокiя гiстарычныя каранi. Ён шмат падарожнiчаў, каб пазнаёмiцца
са штодзённым жыццём тых, пастырамам якiх ён быў”. У сваiм прыняццi свету ён быў здольны
ўспрыймаць усiх, без барьераў i дыстанцый, у такой ступенi, што магчыма ўжыць старажытнае
прыслоў’е:”Мая Радзiма – гэта ўвесь свет”. Прэзiдэнт палаты дэпутатаў звярнуў увагу
на тое, што Ян Павел II° меў асаблiвае стаўленне да палiтыкi, надаючы найбольшую ўвагу
супрацьстаўленню насiльлю над чалавекам. “Яго заклiк “нiколi больш вайна” застаецца
найбольш значнай палiтычнай праюграмай нашых часоў”, - зазначыў палiтык. Гаворачы
аб замаху на Папу на плошчы Св. Пятра, ён сцвердзiў:”Лiчу, што гэта быў кошт, якi
трэба было заплацiць за экуменiзм i за апостальскае служэнне ў свеце”. “Быў важным,
- дадаў Фаусто Бертiноттi, - дыялог, якi ён здолеў наблiзiць розныя цывiлiзацыi, даючы
iм надзею, давер i адказнасць за моладзь. На думку ўплывовага iтальянскага палiтыка,
Ян Павел II°, пасля таго як унёс уклад у разбурэнне ўжо загнiўшых камунiстычных рэжымаў
Усходняй Еўропы i сцвердзiў, што няма мiру без справядлiвасцi. “Гэта асноўная думка
для таго, каб зразумець сэнс пантыфiката гэтага Папы: пасля Вайтылы ў свеце ёсць меньш
боязi”, - заявiў iтальянскi палiтык-камунiст. Сваю прамову ён скончыў наступнымi
словамi: Ёдць адзiн таямнiчы элемент у вялiкай харызме Яна Паўла II°. I я, чалавек
неверуючы, спыняюся перад гэтай таямнiцай”.