2007-12-27 10:55:51

Душпастырскія візіты Папы Бэнэдыкта 16 на тэрыторыі Італіі ў 2008-м годзе.



У наступным 2008-м годзе Сьвяцейшы Айцец наведае некалькі італьянскіх гарадоў. Так паінфармавалі мясцовыя касьцельныя ўлады. Першы з папскіх візітаў адбудзецца ў Савону і Геную ў днях 17-18 траўня. Падрабязная праграма візіту яшчэ не гатовая, аднак вядома, што Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з моладдзю ды адведае марыйную сьвятыню Мадонна дэльля Гуардыя.
Месяц пазьней,14 і 15 чэрвеня, Папа адправіцца на поўдзень Італіі, ў Апулію. Там адведае горад Брындізі ды Санта Марыя ді Леўка, што знаходзіцца недалёка ад гораду Леччэ.
За тое 7-га верасьня Бэнэдыкт 16 адведае сталіцу Сардыніі, Кальяры. Нагодаю будзе сотая гадавіна абвяшчэньня патронкаю востраву Божае Маці, якую ўшаноўваюць ў мясцовым санктуарыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.