2007-12-26 12:01:18

Сьвяты Божага Нараджэньня з удзелам Папы Бэнэдыкта 16


Маем час Калядаў і самазразумела дзейнасьць Сьвяцейшага Айца ў гэты пэрыяд ёсьць вельмі багатаю. І так у панядзелак 24-га сьнежня, а поўначы, Папа адслужыў у Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу ў чаканьні Калядаў. Была яна перадаваная тэлебачаньнем і праз радыё на ўвесь сьвет. У сваім казаньні Папа Ратцынгэр сьцвердзіў, што Сын Давіда прыходзіць да свайго гораду, але мусіць нарадзіцца ў пячоры, бо не было для Яго месца ў заезным доме. Пасланы прыходзіць да сваіх, але ніхто Яго не хоча. Той, цераз Якога быў створаны сьвет, уваходзіць у сьвет, але не ёсьць выслуханы, ані прыняты.
У бэтлеемскай пячоры- сказаў далей Бэнэдыкт 16—неба спалучаецца з зямлёю. Неба прыбыло на зямлю. Адсюль выходзіць сьвятло на ўсе часы. Дзеля гэта там ўзьнікае радасьць, дзеля гэтага там нараджаецца сьпеў. Сэрца Божае ў гэтую сьвятую ноч- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа- зьніжылася аж да пячоры: менавіта пакорнасьць Бога ёсьць небам. Выходзячы ёй насуперак мы кранаем неба дык такім чынам новаю стаецца таксама зямля. З пакорнасьцю пастушкоў рушым у дарогу, ў гэтую сьвятую ноч, да Дзіцятка Ісуса. Зазнайма пакорнасьці Бога, Сэрца Божага. Тады Ягоная радасьць нас кране і разясьніць сьвет- закончыў сваё казаньне Папа а поўначы 24-га сьнежня.


А ў самы дзень Калядаў, значыць у аўторак 25-га сьнежня, Сьвяцейшы Айцец, а паўдні, з цэнтральнага балкону Базылікі Сьвятога Пятра, зьвярнуўся да ўсіх вернікаў з Калядным Пасланьнем, пасьля якога надзяліў сваё традыцыйнае блаславенства “Урбі эт Орбі”- Гораду Рыму і Сьвету. У сваім пасланьні маліўся, каб Хрыстос, які прыходзіць, рассеяў цемры сьвету, напаўняючы ўсіх радасьцю і мірам. Каб сьвятло Хрыста сталася суцяшэньнем для тых, што знаходзяцца ў цемрах галечы, нясправядлівасьці, вайны. Для пазбаўленых стабільнасьці ў жыцьці, пазбаўленых аховы здароў”я, асьветы, пастаяннае працы, ўдзелу ў адказнасьці за грамадзянскія і палітычныя справы. Далей Бэнэдыкт 16 у сваім пасланьні зьвярнуў увагу на тое, што ахвярамі ўзброенных канфліктаў, тэррарызму і насільля ёсьць людзі найбольш безабаронныя: менавіта дзеці, жанчыны ды людзі ў пажылым веку.
RealAudioMP3
Адначасна этнічныя, рэлігійныя і палітычныя напружаньні, няўпэўненасьць, спаборніцтва, супярэчнасьці, нясправядлівасьці і дыскрымінацыі, якія кранаюць многія краіны, абвострываюць міжнародныя адносіны- падкрэсьліў Папа. Зазначыў, што на сьвеце што-раз больш павялічваецца лік эмігрантаў, бежанцаў, перасяленцаў, таксама з прычыны сьціхійных няшчасьцяў.
Далей ў сваім слове Папа пералічыў галоўныя запальныя пункты, ў якіх пастаянна гучыць звук зброі: гэта ўмучаныя землі Дарфуру, Самаліі, паўночнай часткі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, мяжа Эрытрэі і Эфіёпіі, увесь Блізкі Усход, асабліва Ірак, Лібан і Сьвятая Зямля, Афганістан, Пакістан, Шры Лянка, рэгіён Балканаў ды іншыя раёны, на жаль, часта забываныя.
RealAudioMP3 Хай Дзіцятка Ісус занясе суцяшэньне тым, што знаходзяцца ў сітуацыі спробы, дасьць адказным за кіраваньне краінамі мудрасьць і адвагу ў шуканьні развязак годных чалавека, справядлівых і трывалых. Хай адзінкі і народы- працягваў сваё Каляднае Пасланьне Папа- не баяцца прызнаць Хрыста і прыняць Яго. З Ім “вялікае сьвятло” асьветлівае небасхіл чалавечцтва, разам з Ім пачынаецца “сьвяты дзень”, які не ведае захаду. Ох, каб Божае Нараджэньне было сапраўды для ўсіх днём радасьці, надзеі і міру”- пажадаў Сьвяцейшы Айцец.
Дазволім, каб сьвятло гэтага дня распаўсюдзілася ўсюды: хай ўвойдзе да нашых сэрцаў, хай асьветліць і агрэе нашыя дамы, хай ўнясе спакой і надзею ў нашыя гарады, хай дасьць сьвету мір—так закончыў сваё Каляднае пасланьне Бэнэдыкт 16
Перад надзяленьнем Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( гораду Рыму і Сьвету) Папа накіраваў свае Калядныя прывітаньні ў 63-х мовах сьвету, якія за пасрэдніцтвам радыё і тэлебачаньня дайшлі да кожнага кантынэнту. Сьвяцейшы Айцец таксама прывітаў вернікаў з Беларусі, накіроўваючы да іх наступныя прывітаньні
RealAudioMP3 Так, так, дарагія слухачы, Вясёлых Калядных Сьвятаў жадае вам таксама беларуская праграма Ватыканскага Радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.