2007-12-26 12:31:40

Масква: Калядныя пажаданьні Папе Рымскаму накіраваў таксама Патрыярха Масквы


Аляксей ІІ перадаў Папе Бэнэдыкту 16 сьвяточныя Калядныя пажаданьні. Накіраваў іх таксама да кіраўнікоў Цэркваў, якія прымяняюць ў Літургіі Грэгарыянскі Каляндар.
“Сардэчна жадаю ўсяго найлепшага з нагоды Народзін Хрыста, жадаю ўсялякіх ласкаў ад Божага Дзіцятка, здароў”я ды Божае падтрымкі ў Вашай адказнай паслузе- напісаў у лісьце да Папы Бэнэдыкта 16 Патрыярха Аляксей ІІ. Накіроўваючы словы пажаданьняў да кіраўнікоў іншых Цэркваў, Патрыярха прыпомніў, што “ў гэтыя ўрачыстыя дні хрысьціяне ідуць па даручэньню Сьвятога Яна Хрызастома, які заклікаў да радасьці з прычыны абьяўленай ласкі і блаславенства Бога за Таямніцу Уцелаўленьня”.








All the contents on this site are copyrighted ©.