2007-12-26 12:34:56

Каштоўнае медыцынскае абсталяванне і медыкаменты паступілі сёлета ў Абхазію ў рамках гуманітарнай дапамогіз боку Царквы. Пра гэта расказаў журналістам Папскі нунцы ў Грузіі Клаўдзіо Гуджэроцці. Каталіцкія праекты ўключаюць і адукацыйную падтрымку - студэнты з Абхазіі прыедуць ў Еўропу на вучобу.


У Сухумі прадстаўнік Святога Пасаду знаходзіцца з візітам. Тут ён заявіў, што Ватыкан прапануе сваю дапамогу найбольш безабаронным слаям насельніцтва, незалежна ад іхняе рэлігійнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці. Гаворка ідзе толькі аб сацыяльна-эканамічнай падтрымцы жыхароў рэспублікі. Рымска-каталіцкая Царква прапанавала Абхазіі шэраг адукацыйна-культурных праектаў, якія адкрываюць новыя магчымасці для абхазцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.