2007-12-22 11:51:15

Паломніцтва даверу на зямлі - такі дэвиз чарговых сустрэч грамады з Тэзе, якія


Еўрапейская сустрэча маладых розных веравызнанняў і нацыянальнасцей, зарганізаваная грамадой з Тэзэ, праз некалькі дзён спалучыць у малітве 40 000 юнакоў і дзяўчат ў Жэневе. Звяртаючыся з прывітаннем да іх, гаспадары прыгадваюць аб багатай традыцыі талерантнасці ў Швейцарыі, дзе стагоддзямі мірна і дружна джывуць паслядоўнікі розных рэлігій. "Мы, як хрысціяне. што жадаюць дзейнічаць для міра на зямлі. павінны вяртацца да каранёу нашае веры"- сцвярджаюць каталіцкія і пратэстанцкія дзеячы, прапамінаючы словы нябеснага ахоўніка Швейцарыі - святога Мікалая з Флюэ:"Мір нельга аддзяляць ад прымірэння з Богам". асабліва гэтыя словы скіраваныя да няверуючых. якія таксама будуць прымаць удзел у сустрэчы Новага году, уз'ядноўваючыся разам у выпрошванні міра і супакою для чалавецтва. Эвангельскае пасланне, што яны і ёсць святлом свету. ажыццёвіцца ва ўз'яднанні маладых між сабою, з жыхарамі Жэневы і ўсімі людзьмі добрае волі. да таго і абадзёрваюць маладых будучых гасцей кіраўнікі хрысціянскіх грамад Швейцарыі. Да іх далучаецца і мясцовы Чырвоны Крыж - арганізацыя, якая зарадзілася менавіта ў Швейцарыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.