2007-12-21 12:37:00

Прэзыдэнт Францыі ў Ватыкане


Сітуацыя ў Францыі і на міжнароднай арэне была прадметам сустрэчы Папы Бэнэдыкта 16 з Прэзыдэнтам Францыі Саркозы, якая мела месца 20-га сьнежня. Як чытаем у камунікаце з сустрэчы ў часе размовы кранута адносіны Каталіцкага Касьцёла з Французскаю Рэспублікаю ды ролю рэлігіі на сьвеце”. Асаблівую ўвагу зьвернута на міжнародную сітуацыю, з пасланьнем да будучыні Эўропы, канфліктаў на Блізкім Усходзе, грамадзкіх і палітычных праблемаў ў некаторых афрыканскіх краінах ды на драму заложнікаў—чытаем у камунікаце Прэсавага Прадстаўніка Ватыкану.
Пасьля абеду 20-га сьнежня Прэзыдэнт Францыі ўдзельнічаў у Літургіі Слова з малітваю за Францыю, якая адбылася ў Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране. У часе гэтага набажэнства Прэзыдэнт Саркозы заняў месца пачэснага каноніка Латэранскае Базылікі, якое прыслугоўлівае галаве французскае дзяржавы.
Першы раз пачэсным канонікам латэранскае капітулы стаў у 1604-м годзе Гэнрык ІV. Навернуты на каталіцызм з пратэстантызму, ён карыстаў з дапамогі канонікаў гэтае Базылікі.
Гэта быў важны візіт, таму, што Папа Рымскі ёсьць галавою дзяржавы ды адначасна важным рэлігійным кіраўніком- сказаў Ніколяс Саркозы ў інтэрв”ю для Ватыканскага Радыё. Прызнаў, што ёсьц католікам “не толькі з огляду на традыцыю, але і ўсім сваім сэрцам”. У Папе Прэзыдэнт Францыі бачыць агульнасусьветны, духоўны аўтарытэт і гэта менавіта, як зазначыў, адрозьнівала гэтую сустрэчу ад іншых сустрэч, якія меў ён з кіраўнікамі многіх дзяржаваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.