2007-12-21 13:44:56

Дыялог між рэлігіямі і малітва аб міры - вось задача намаганняў усіх адказных кіраўнікоў сваіх грамад.


Дыскусія наконт гэтага адбылася ў італьянскім горадзе Ўдзінэ сярод прадстаўнікоў некалькіх хрысціянскіх намінацый, мусульманаў, юдэяў і індуістаў. Цікава, што яна праходзіла ў прысутнасці 2 тысяч слухачоў у вялікай аўдыторыі. Патрыярх Венецыі кардынал Анжэло Скала ў сваёй асноўнай прамове прыклікаў усіх да дружалюбнага супрацоўніцтва дзеля абароны свабоды як такой і свабоды рэлігіі як найвышэйшага выразу арганічнай сістэмы фундамантальных правоў чалавека. герарх падрэсліў, што, ствараючы мір, немагчыма кіравацца толькі рэальнасцямі. Існуюць дзве небяспечныя тэндэнцыі - лічыць міратворцаў утапістамі і недаацэньваць жудасць канфліктаў. Але менавіта гэтыя два ўсведамленні - небяспекі і неабходнасці ствараць новыя міралюбівыя мадэлі ёсць шляхам да супакойвання. "Каб здабыць мір і пакой, - падкрэсліў у сваю чаргу прысутны Дадай Лама, - неабходна мець духоўнае развіццё". Прадстаўнікі юдэйскай і мусульманскай грамад - кожны па-свойму - выказаліся за тое, каб няшледзячы на імкненне да дыялогу і абмена думкамі не гублялісяя асаблівасці кожнай грамады.







All the contents on this site are copyrighted ©.