2007-12-20 14:35:20

Свяцейшы Айцец не паедзе на Святую Зямлю ў наступным годзе.


Кiраўнiк прэсавай службы Ватыкана падцвердзiў, што Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° не збiраецца наведаць Святую Зямлю ў 2008 годзе.
Айцец Федерiко Ломбардi заявiў, што Папа вельмi хоча наведаць Iзраiль, аднак не плануе здзейснiць гэта падарожжа ў будучым годзе.
Пасля вiзiта ў Ватыкан у вераснi бягучага года Прэзiдэнт Iзраiля Шiмон Перес заявiў, што магчыма Папа наведае Iзраiль на Вялiкдзень 2008 года. Аднак прадстаўнiкi Апостальскай сталiцы не раз заяўлялi аб тым, што верагоднасць падобнага падарожжа будзе вельмi малой да афiцыйнага заключэння пагаднення, якое ўстанавiла б юрыдычныя i эканамiчныя права Каталiцкай Царквы ў Iзраiле. Па словах ватыканскiх дыпламатаў, перагаворы ў гэтай галiне праходзяць вельмi марудна.







All the contents on this site are copyrighted ©.