2007-12-20 11:46:04

Айцец Пiццабалла даў iнтерв'ю аб становiшчы хрысцiянаў на Святой Зямле.


- “Нас мала, нашы суполкi маленькiя, але яны квiтнеюць. У святой Зямлi мы iснуем i працягваем жыць тут”, - зазначыў а. Пьербаттiста Пiццабалла пад час спаткання з журналiстамi 17 снежня ў Ватыкане, якое было прысвячана становiшчу хрысцiянаў у гэтым рэгiёне. “На сёняшнi дзень хрысцiяне ў Iзраiлi i Палестынскай аўтаномii налiчваюць 170.000, з iх меньш за палову – католiкi”, - сказаў а. Пьербаттiста, гаворачы аб цяжкасцях, якiя яны прымушаны перажываць. “Найбольш вялiкая з гэтых цяжкасяў – заставацца ў адзiнстве i мець самасвядомасць”. “У Святой Зямле не iснуе самасвядомасцi без рэлiгiйнай прыналежнасцi. Таму набываюць асаблiвую важнасць выхаванне i адукацыя. Без iх хрысцiянскiя школы ўжо б знiклi”, - сказаў а.Пiццабалла. “Паклiканне хрысцiянаў, - працягнуў сваю думку каталiцкi святар, - адчуваць сябе меншасцю. Мы не з’яўляемся пагрозай не для каго i таму падтрымлiваем усiх, даючы сведчанне мiру i справядлiвасцi. Магчыма не будзе мiра, але мы здольныя жыць у мiры”, - адзначыў святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.