2007-12-20 15:31:46

Аб важнасці абароны правоў дзяцей па цэлым свеце моцна гаварыў на чарговым паседжанні ААН пастаянны назіральнік Святога Пасаду."Зрабіць свет прыгодным для жыцця дзяцей" - вось якую задачу павінны ставіць адказныя свету.


Арц. Челесціно Мільёрэ ў чарговы раз прыклікаў міжнародную супольнасць зрабіць палітыку па пытанні аховы правоў дзяцей не проста дэклярацыяй намераў,але дзеяннем на аснове закону. Каментуючы Канвенцыю ААН па правах дзяцяці, апостальскі нунцы ў ЗША і прадстаўнік Ватыкану пры ААН падкрэсліў, што паўнацэнная сям'я з'яўляецца трывалай ячэйкай грамадства і найлепшым асяроддзем для развіцця чалавека. Дык у інтарэсах усіх - заахвочваць бацькоў браць на сабе адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і ўмацаванне сям'і. Прынагодна арцыбіскуп прыпомніў, што каталіцкая Царква з'яўляецца традыцыйна адным з асноўных педагогаў, кіруючы чвэрцю мільёна школ па цэлым свеце. у іх выкладаюць 3-ы з паловай мільёны настаўнікаў і навучаецца каля 42 млнаў вучняў і студэнтаў . Многія ўстановы знаходзяцца ў бедных краінах. у сельскай мясцовасці, у фабрычных і заводскіх кварталах, у зонах баявых дзеянняў і ўзброенных канфліктаў, у лагерах уцекачоў. без падобных школ многія дзеці аказаліся б назаўсёды згубленымі для свету. Арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ выказаў надзею, што наступная Пленарная сесія ААн па пытаннях правоў дзяцей прапануе абноўленую палітыку да рэалізацыі на карысць дзяцінства.







All the contents on this site are copyrighted ©.