2007-12-19 12:06:20

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 19-га сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Маем перад Калядны пэрыяд. У Рым прыбывае што-раз больш паломнікаў з розных краін сьвету дзеля Сьвятаў Божага Нараджэньня дык многія з іх прыбылі сёньня сустрэцца са Сьвяцейшым Айцом. Была гэта 44-я сустрэча Папы з вернікамі ў гэтым годзе ды адначасна апошняя. На працягу гэтага году ў іх удзельнічала каля 470-ці тысяч вернікаў
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец гаварыў пра Сьвята Калядаў, якое ўжо блізка
RealAudioMP3
Набліжаюцца Божыя Народзіны. Літугія Адвэнту, які канчаецца, прыпамінае пра чаканьні Божага Народу на прыход Мэсыі. Нашыя чаканьні ажыўляе Эвангэльская надзея, якая заахвочвае да адкрыцьця сэрца да Ісуса, народжанага ў Бэтлееме ад Дзевы Марыі. Касьцёл запрашае людзей Добрае Волі- сказаў далей Папа ў сёньняшняй катахэзе- да прыняцьця Таго, Якога прарокі называлі Ключом Давіда, Узыходзячаю Зоркаю, Эмануілам. Чакае надыходу Збавіцеля, Божага Сына і Чалавека ў адной асобе.
Калі аднак хтосьці- зноў сказаў Папа- не прызнае ў духу веру, што Бог стаў чалавекам, які сэнс мае для яго сьвята Калядаў? Хай нашыя падрыхтоўкі да гэтых Сьвятаў пранікае вера ды малітва за мір і збаўленьне. Упрошвайма Бога, каб насільле, якое пануе ў многіх частках сьвету, было пераадоленае любоў”ю; нязгода прымірэньнем, жаданьне помсты справядлівасьцю і мірам.
Хай ўсе сем”і – сказаў на заканчэньне сёньняшняй катахэзы Папа Бэнэдыкт 16—зьбіраючыся пры батлейцы і ёлцы перажывалі Божыя Народзіны ў згодзе, ў духу любові і дабра. Хай цяплыня сямейнага дому і зычлівасьць стануць удзелам, асабліва дзяцей, а таксама ўсіх, якія патрабуюць дапамогі ды асоб пажылага веку.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.