2007-12-18 14:39:33

У Рыме прайшоў сiмпозiум, прысвячаны дзейнасцi сектаў, арганiзаваны суполкай iмя Папы Яна ХХIII°.
Па статыстыцы 40% членаў сэктаў – гэта маладыя людзi.


12 снежня ў Рыме у памешканнях Еўрапейскага ўнiверсiтэта прайшоў сiмпозiум на тэму “Феномен сэктаў у Iталii”. Праблему сектаў абмяркоўвалi ў антарапалагiчным i сацыяльным аспектах, у святле сучаснага законадаўства Iталii. Было адзначана, што 52% членаў сэктаў – жанчыны. Святар Аюльдо Бонайуто, кiраўнiк установы, якая займаецца сектамi, паведамiў, што праблема распаўсюджвання сектаў усё больш пашыраецца, асаблiва на поўначы Iталii. У прыватнасцi, маюцца на ўвазе групы, якiя выкарыстоўваюць тэхнiку ментальных манiпуляцый, падпарадкоўваючы ўласнаму ўплыву найбольш слабых людзей, якiя перажываюць цяжкi перыяд жыцця.
Вытлумачыць гэту з’яву магчыма грандыёзным рэлiгiйным вакуумам нашых дзён. У гэтых умовах i з’яўляюцца некаторыя дзеячы, якiя выкарыстоўваюць даверлiвых людзей у сваiх карыслiвых мэтах, абяцаючы iм розныя рэчы.
Асаблiвую небяспеку ў’яўляюць сабой так званыя сатанiнскiя секты. На жаль, яны карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю i часта падбухторваюць сваiх паслядоўнiкаў да самагубства. Гэты феномен застаецца на сёняшнi дзень малавывучаным i не зусiм зразумелым.







All the contents on this site are copyrighted ©.