2007-12-17 20:05:39

Дзяржаўны сакратар Ватыкана прыняў удзел у адкрыццi навучальнага года ў рымскiм каталiцкiм унiверсiтэте "Lumsa".


“Сучасныя законы ў галiне тэхналогii ды эканомiкi не павiнны пераважваць тыя, што тычацца “таямнiцы стварэння чалавека”, - сказаў кардынал Тарчiзiо Бертоне пад час цэрымонii, прысвячанай пачатку навучальнага года ў Папскiм унiверсiтэте “Лумса”, якi знаходзiцца ў Рыме. “Сучасный крызiс унiверсiтэтскай культуры, - зазначыў Дзяржаўны сакратар Ватыкану, - бярэ пачатак менавiта ад недахопу адказу на пытанне надзеi, што суправаджае чалавека ў кожны момант уласнага iснавання, але перад усiм у маладым ўзросце”. “Папа, - працягнуў сваю думку кардынал Бертоне, звяртаючыся да Энцыклiкi “Spe Salvi” (Збаўленыя ў Надзеi”), - нагадвае, што магчыма зноў надаць чалавеку ролю галоўнага героя гiсторыi, якi ёсць незалежным ад нядаўнiх законаў, што тычацца тэхналогii i эканомiкi, але яны павiнны быць заснаваны на таямнiцы чалавека, адзiнай iстоты, якая можа прыймаць рашэннi на конт жыцця i смерцi. Такiм чынам адкрываюцца новыя далягляды пошукаў i выхавання новых пакаленняў”. Ватыканскi дастойнiк сцвердзiў, што “унiверсiтэты павiнны ўзяць на сябе самыя розныя неабходныя iнiцыятывы, але павiнны звярнуць асноўную ўвагу на асноўныя задачы унiверсiтэтаў, якiя ў’яўляюць сабой пошук сапраўднай iсцiны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.