2007-12-13 13:58:20

Надзея на Хрыста і узаемнае прабачэнне - вось ключы, якія адчыняюць брамы да міру на Зямлі. Гэта сцвердзіў папа Бенедыкт 16 у сваім пасланні да моладзі ў Тэзэ.


Сустрэча, прыгадаем, сёлета юбілейная - 30-я. Адбудзецца па традыцыі адразу пасля калядаў у Жэневе. Грамада Тэзэ,заснаваная братам Ражэ - пратэстанцкім святаром у гэтым мейсцы на поўдні Францыі, якое дала ёй імя, з'яўляецца цэнтрам экуменічнага жыцця моладзі Еўропы. Новы этап сустрэчы на рагу году адыходзячага і Новага мае тытул "Даверлівая пілігрымка па зямлі". Папа прапануе моладзі крочыць штодня ў малітве - кожнаму як асоба і ўсе разам - як Царква. Менавіта уз'яднанне ў дабры, любові і надзеі усяе
чалавечае сям'і і ёсць Нявестаю Хрыстовай, таму так важныя словы папы:"Толькі Хрыстус дорыць ключы сапраўднай надзеі - тае надзеі, якая перавышае і ўключае ў сабе кожную нашу маленькую надзею... бо накіраваная на вечнае шчасце". Карыстаючы з магчымасці звярнуцца да ўсяе моладзі добрае волі - бо акрамя членаў грамады Тэзэ малітоўныя навагоднія сустрэчы прымаюць тысячы гасцей розных краін Еўропы, а зараз і ўсяе планеты - розных веравызнанняў ці нават няверуючых, Бенедыкт 16 навучае:
"Ваш давер да Бога можа нарадзіць у вас надзею і памагчы памяняць свет, укараняючы вас у эвангельскіх каштоўнасцях, асабліва ў прабаччэнні - экстрымальнай вяршыні любові". Папа заключае пасланне сцверджаннем, што "мір ёсць плёнам справядлівасці , дык перавышае прабачэнне ды запячатвае сапраўды прымірэнне між тымі, хто яшчэ ўчора ваявалі і супрацьставіліся, дазваляючы ім рабіць крокі разам."







All the contents on this site are copyrighted ©.