2007-12-12 15:19:31

У Рыме зараз шмат пілігрымаў і турыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Яны апладысментамі і воклічамі выказалі сваю радасць з нагоды таго, што Бенедыкт 16 атрымаў з рук аўтаркі - Наталлі Царковай свой партрэт адразу пасля агульнай аўдыенцыіі.


RealAudioMP3 Партрэтыстка Папаў - такі тытул мае Наталля Царкова, выпускніца маскоўскага мастацкага Сурыкаўскага вучылішча. Пэндзлю праваслаўнай рускай мастачкі належаць тры афіцыйныя партрэты Яна Паўла 2 - польскага Папы, які часта сустракаўся з дзяўчынай і надаваў ёй сардэчнае бацькоўскае блаславенства. Менавіта Наталля рабіла і пасмяротныя графічныя партрэты Яна Паўла 2 ля ягонага гробу на просьбу найбліжэйшых да яго служыцеляў сусветнае Царквы, і найперш - кардынала Язэпа Ратцынгера.Цяпер ён выяўлены ў ардынарным партрэце. На ім Папа Бенедыкт 16 апрануты ў рызы і, у адрозненне ад партрэтаў іншых наступнікаў Пятра, якіх мастачка выяўляла стоячымі - ў постаці пастыра, прапаведніка, цяпер мы бачым Папу ў параднай мантыі філосафа,тэолага нашых часоў седзячым на троне 18 стагоддзя . Гэта якраз перыяд росквіту гуманістычнай ідэі ў служэнні Царквы, калі Папы Рымскія моцна распрацоўваюць Сацыяльную дактрыну.
Як заўсёды ў творах Наталлі Царковай, і на гэтай карціне ёсць сакрэт: анёлы-ахоўнікі,адзін з якіх мае яе твар. Яны не толькі рэальнасць афармлення трону, але й крылы Любові і Надзеі, таго духу, якім насычана нядаўняе служэнне нашага сучасніка - Папы. І тут хочацца прыгадаць словы самой Наталлі ў адным з папярэдніх яе інтэрв'ю:
-"Я очень хорошо знала кардинала Ратцингера. Однако Папа – особая ипостась, она приводит к колоссальным внутренним переменам. Это не мое открытие. Таинственная, во многом мистическая перестройка личности, происходящая после избрания, известна с давних времен..."
Магу засведчыць, што Наташы ўдалася, пасля амаль 2 гадоў работы над партрэтам, перадаць гэтае надзвычайнае містычнае выпраменьванне, якое адчуваеш пры набліжэнні да Папы Ратцынгера. Сёння ён не стамляецца заклікаць да адзінства ўсіх хрысціянаў, працягваючы наканаванне 2 Ватыканскага сабору, які,пасля жудасцей 2 Сусветнай вайны заклікаў Еўропу і ўсё чалавецтва да адказнасці за самое жыццё на так маленькай планеце Зямля.










All the contents on this site are copyrighted ©.