2007-12-12 12:58:51

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 12-га сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Маем перад Калядны пэрыяд. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл катахэзаў пра Айцоў Царквы. Пазнаёміў вернікаў з постацю Сьвятога Паўліна Нольскага, Айцом Царквы.
RealAudioMP3 Нарадзіўся ў багатай сям”і ў Бордо, сёньняшняя Францыя. Атрымаў там старанную адукацыю. У Італію прыбыў як кіраўнік Рэгіёну Кампанія. У часе выконваньня службовых абвязкаў сустрэўся са Сьвятым Амброжым, які ўвёў яго ў таямніцы веры. Ажаніўся з Тэрэзаю, гішпанскаю хрысьціянкаю. Неўзабаве папрасіў хросту. Іхні адзіны сын памёр пасьля нараджэньня. Зазнаючы ломкасьці жыцьця і земскіх спраў – працягваў Сьвяцейшы Айцец- Паўлін што-раз больш пераконваўся ў тым, што павінен пачаць рыгарыстычнае аскетычнае жыцьцё. За згодаю Тэрэзы аддаў усе свае дабра патрабуючым і разам перанесьліся ў Нолю. Пасяліліся блізка Санктуарыя Сьвятога Фэлікса. Адмовіліся ад сужонскага жыцьця, каб пачаць манашае жыцьцё. Неўзабаве навокал іх – зноў сказаў Папа прысутным вернікам-- зьявілася група людзей, якія жадалі весьці падобнае жыцьцё. Паўлін, які яшчэ ў Барсэлёне прыняў сьвятарскія сьвядчыны, аддаўся душпастырскай прпацы пры Санктуарыі ў Нолі. Цешыўся так вялікім даверам і сімпатыяю мясцовае хрысьціянскае супольнасьці, што пасьля сьмерці мясцовага біскупа, выбралі Паўліна ягоным наступнікам. Выконваў гэтыя абавязкі з вялікаю адданасьцю- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшняй катахэзы Бэнэдыкт 16-- паясьніваючы Сьвятое Пісаньне, пішучы рэлігійныя паэтычныя творы. Асаблівы націск клаў, на поўную любові, паслугу патрабуючым.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.